BE RU EN

Здаваць экзамен на пасведчанне кіроўцы катэгорыі «В» можна, не вучачыся ў аўташколе

  • 24.03.2016, 19:12

Атрымаць допуск да іспыту на катэгорыю «В» можна, не вучачыся ў аўташколе.

Допуск да здачы экзаменаў на права кіравання транспартным сродкам катэгорыі «В» у парадку самападрыхтоўкі магчымы пасля папярэдняй праверкі экзаменацыйных падраздзяленнем ДАІ ведаў ПДР і навыкаў кіравання.

Пра гэта «Менск-Навіны» распавёў падчас жывой тэлефоннай лініі на базе даведачна-інфармацыйнай службы «Кантакт-цэнтр» начальнік міжраённага экзаменацыйнага аддзела ДАІ ГУУС Менгарвыканкама Яўген Яскавец.

Аднак гэта больш тычыцца жыхароў невялікіх населеных пунктаў, дзе ў сілу абставін чалавек не мае магчымасці наведваць заняткі ў навучальных арганізацыях, а атрымаць пасведчанне кіроўцы трэба.

- Для Менска гэта пытанне гучыць не гэтак актуальна, як для вяскоўцаў або жыхароў малых гарадоў, - адзначыў Яскавец. - Але калі такія пісьмовыя звароты да нас паступаюць, мы іх разглядаем. У 2015 годзе да нам паступіла ад менчукоў блізу пяці такіх заяў. І ніводзін з тых, хто звярнуўся не змог прайсці папярэднюю праверку ведаў ПДР, не кажучы ўжо пра практычны экзамен. Усім было рэкамендавана прайсці навучанне ў аўташколе, а пасля ўжо прыходзіць у ДАІ здаваць экзаменына пасведчанне кіроўцы.

Апошнія навіны