BE RU EN

Нафтапрадукты патрапілі ў Свіслач у Менску

  • 24.03.2016, 9:53

Увечары 23 сакавіка мінак патэлефанаваў у МНС і распавёў, што ў рацэ Свіслач на тэрыторыі парку імя Горкага відаць масляністая пляма.

Аператыўна прыбылыя на месца ратавальнікі выявілі, што з ліўневай каналізацыі ў раку сцякае вада з прымешкай нафтапрадуктаў.

"Для ліквідацыі здарэння было арганізаванае ўзаемадзеянне з камунальнымі службамі горада. Работнікі МНС знайшлі ў калодзежы каналізацыі заглушку, што дазволіла лакалізаваць працяканне забруджанай вады. Прычына здарэння і вінаватыя асобы высвятляюцца", - распавялі ў МНС.

ФОТА: МНС

Работнікі Менскага камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ўзялі пробы вады для аналізу на забруджванне нафтапрадуктамі.

ФОТА: МНС

Апошнія навіны