BE RU EN

У Беларусі зноў падаражэлі цыгарэты

  • 17.03.2016, 11:56

Прадукцыя Гарадзенскай тытунёвай фабрыкі «Нёман» з 17 сакавіка зноў падвысілася ў кошце.

Падаражанне закранула некаторыя тыпы цыгарэт: гэта Cooper Bio-filter, якія з сённяшняга дня каштуюць 16 100 руб, Velvet - 14 300 руб і Oscar - за пачак гэтых цыгарэт цяпер давядзецца аддаць 15 600 рублёў, паведамляе kp.by.

Нагадаем, апошнім разам цыгарэты ў Беларусі даражэлі 1 сакавіка. Як адзначаюць у прэс-службе Міністэрства падаткаў і збораў, беларускія вытворцы і імпарцёры тытунёвых вырабаў маюць права кожны месяц дэклараваць максімальныя раздробныя кошты цыгарэт.

Апошнія навіны