BE RU EN

Што адбылося ў офісе Чыжа: сведчанні відавочцаў

  • 12.03.2016, 14:44

Жыхары суседніх дамоў распавялі, што яны бачылі падчас «маскі-шоў» у офісе Чыжа.

Журналісты наведаліся ў офіс «Трайпла», дзе ўчора быў затрыманы беларускі алігарх Юрый Чыж.

Ахоўнікі офіснага будынка «Трайпла» зачынілі дзверы офіса ў адказ на пытанні журналістаў што да затрымання кіраўніка «Трайпла» Юрыя Чыжа ды іншых кіраўнікоў кампаніі, паведамляе «Радыё Свабода».

«Ідзіце, каментару не будзе», - сказалі ахоўнікі.

Перад будынкам стаіць чорны мікрааўтобус, але ці мае ён дачыненне да ўчорашніх падзей у офісе, невядома.

Жыхары суседняга з офісам дома на праспекце Пераможцаў пацвердзілі, што ў пятніцу прыблізна з 11 гадзін дня да вечара ля будынку стаяла 5-6 мікрааўтобусаў, з іх выходзілі людзі ў цывільным, «была нейкая мітусня».

Паводле іншых крыніцаў, адбывалася «канфіскацыя дакументаў».

Апошнія навіны