BE RU EN

Рассельгаснагляд забракаваў палову паставак беларускага сыру

  • 9.02.2016, 17:00

У беларускім сыры занадта шмат кансервантаў.

Рассельгаснагляд прызнаў 53 адсоткі правераных ім паставак беларускага сыру не адпавядаючымі патрабаванням тэхрэгламенту праз завышанае ўтрыманне кансервантаў.

Пра гэта паведамляе Rambler News Service.

У гэтым годзе з 91 даследаванай партыі сыру, які паступіў з Беларусі, у 20 было выяўлена перавышэнне масавай долі кансерванту. Рассельгаснагляд увёў асаблівы лабараторны і ветэрынарны кантроль малочнай прадукцыі, якая паступае з Беларусі ў пунктах пропуску «Чырвоны камень» і «Чырвоная горка». Увоз 19 партый сыру быў прыпынены да сканчэння лабараторных даследаванняў.

«У выніку з 19 прыпыненых таварных партый сыру агульнай вагой звыш 360 тон, у 10 партыях агульнай вагой звыш 190 тон устаноўленае істотнае перавышэнне масавай долі кансерванту натрыю азотнакіслага Е251», - паведамілі ў Рассельгаснаглядзе. Такім чынам, 53 адсоткі паставак сыру з Беларусі, якія робяцца праз «Чырвоны камень» і «Чырвоную горку», прызнаныя неадпаведнымі патрабаванням тэхрэгламенту Мытнага саюза.

Паведамляецца, што небяспечны сыр выраблялі Любанскі і Капыльскі філіялы «Слуцкага сыраробнага камбіната», «Рагачоўскага малочна-кансервавага камбіната», «Малочнай кампаніі «Наваградскія дары», кампаніі «Белавежскія сыры».

Прадукцыя была вернутая да адпраўніка.

Паводле звестак Рассельгаснагляду, з пачатку 2016 года ўстанова забараніла ўвоз у Расею звыш 190 тон небяспечнага сыру з Беларусі.

Апошнія навіны