BE RU EN

Маркетынг ад «БелАЗа»: завод прапануе падарыць закаханым паездку на самазвале

  • 9.02.2016, 15:44

Жодзінскі аўтагігант выпусціў да свята 14 лютага незвычайныя падарункавыя сертыфікаты.

«БелАЗ» падрыхтаваў для аматараў моцных уражанняў падарунак да Дня святога Валянціна. Ахвотныя могуць набыць да дня закаханых падарункавы сертыфікат для праезду на 130-тонным самазвале.

Кошт паслугі складае 655 тысяч беларускіх рублёў, паведамляе «Салiдарнасць». Плюс 30 тысяч за ўваход на тэрыторыю комплексу. Цягам дзесяці хвілін дасведчаны кіроўца будзе катаць пару па выпрабавальным палігоне.

На заводзе спадзяюцца, што «новаўвядзенне спадабаецца суайчыннікам і прыўнясе ў іх жыццё свежыя, яскравыя і станоўчыя эмоцыі».

ФОТА З САЙТА gazetaby.com

Апошнія навіны