BE RU EN

У Гаагскай турме памёр былы генерал войска баснійскіх сербаў

  • 9.02.2016, 14:47

Былы генерал войска баснійскіх сербаў Здраўка Талімір сканаў у аўторак у турме ў Гаазе.

Пра гэта паведамляе тэлерадыёкампанія Рэспублікі Сербскай (у складзе Босніі і Герцагавіны) са спасылкай на Арганізацыю ветэранаў Рэспублікі Сербскай, паведамляе Інтэрфакс.

Аб прычынах смерці Таліміра не паведамляецца, аднак вядома, што калі яго схапілі ў 2007 годзе, ён ужо цяжка хварэў. У красавіку мінулага года Міжнародны суд аб былой Югаславіі асудзіў Таліміра на пажыццёвае зняволенне за злачынствы, учыненыя ў дачыненні да мусульман у раёне Срэбраніцы ў 1995 годзе, калі ў Босніі і Герцагавіне ішла грамадзянская вайна.

Падчас гэтага канфлікту Талімір быў памочнікам камандуючага сіламі баснійскіх сербаў Ратка Младзіча ў сферы выведкі і бяспекі.

Апошнія навіны