BE RU EN

Заўтра ў Беларусі - да 10 градусаў цяпла

  • 9.02.2016, 12:10

Аднак праз моцны вецер абвешчаны «аранжавы» ўзровень небяспекі.

У найбліжэйшыя дні, 10 лютага, у Беларусі чакаюцца неспрыяльныя метэаралагічныя з'явы, абвешчаны «аранжавы» ўзровень небяспекі. Уначы на захадзе краіны, раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі прагназуецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с, паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Будзе воблачна з праясненнямі. У многіх раёнах пройдуць кароткачасовыя ападкі, у асноўным дождж. Ноччу на асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да плюс 6 градусаў, удзень будзе 3-8 градусаў цяпла, на паўднёвым захадзе - да плюс 10 градусаў.

Апошнія навіны