BE RU EN

Пад Крупкамі сутыкнуліся дзве фуры і легкавік

  • 9.02.2016, 11:43

Аварыя забрала жыццё аднаго чалавека, яшчэ двое - у рэанімацыі.

Аварыя адбылася 8 лютага а 21.50 на 466-м км аўтадарогі Берасце - Менск - мяжа РФ непадалёк ад вёскі Плывучае Галае, паведамляе БелТА.

Мужчына 1972 года нараджэння, кіруючы фурай «Сканія», урэзаўся ў «МАЗ-МАН», што стаяў на абочыне, кіроўца якога рамантаваў задняе кола. Ад атрыманых траўмаў ён памёр на месцы.

Пасля гэтага «Сканія» выехала на паласу сустрэчнага руху і сутыкнулася з аўтамабілем «Кіа-Карэнс». Жанчыны 1957 і 1953 гадоў нараджэння, якія ехалі ў легкавушцы, дастаўленыя ў рэанімацыю.

Крупскі раённы аддзел Следчага камітэта Беларусі высвятляе ўсе абставіны здарэння.

Апошнія навіны