BE RU EN

Расейскі рубель абрынуўся да сусветных валют

  • 9.02.2016, 11:24

На таргах 9 лютага на Маскоўскай біржы курс даляра вырас да 78,95 рубля, еўра - да 88,38 рубля.

Услед за рублём абрынуўся і фондавы рынак Расеі, паведамляе сайт Маскоўскай біржы.

Індэкс РТС асеў на 0,49% - да псіхалагічнай адзнакі 700,58 пункта.

8 лютага расейскі рынак акцый абрынуўся ў асноўных індэксах на фоне зніжэння кошту нафты ніжэй за 33,5 даляра за барэль і паслаблення рубля (прыкладна на 1 рубель).

Індэкс ММВБ да закрыцця знізіўся на 2,04% - да 1744,27 пункта, індэкс РТС - на 3,01% - да 704,03 пункта.

Апошнія навіны