BE RU EN

Даляр вырас да 21 959 рублёў

  • 9.02.2016, 10:42

Са ўчорашніх таргоў амерыканская валюта дадала ў кошце на 299 рублёў.

З першых хвілін таргоў беларускі рубель патаннеў адразу на 340 рублёў і прадоўжыў падзенне. На 10:30 амерыканская валюта яшчэ больш падаражэла і каштавала 22 057 рублёў. Аднак да заканчэння таргоў кошт даляра стаў змяншацца.

На 12:15 даляр каштуе 21 959 рублёў, паведамляецца на сайце БВФБ.

Еўра падаражэў на 421 рубель да 24 561 рубля.

Расейская валюта каштуе 280,17 рублёў.

Апошнія навіны