У Маскве масава зносяць гандлёвыя павільёны ля станцый метро
- 9.02.2016, 10:08
У сталіцы РФ праходзіць маштабная кампанія зносу гандлёвых павільёнаў, якія ўлады ўважаюць самабудам.
Як паведамляе агенцтва «Интерфакс» са спасылкай на ўласную крыніцу ў праваахоўных органах, зносу падлягаюць «гандлёвыя павільёны, пабудаваныя цягам апошніх двух дзесяткаў гадоў без дазвольных дакументаў», якія былі ўзведзены яшчэ ў дзевяностыя гады мінулага стагоддзя.
Неаднаразова папярэджвалі?
Сацыяльныя сеткі поўныя фатаграфіямі і відэаролікамі з месцаў зносу. Са слоў карыстальнікаў, уладальнікі крамаў апынуліся абсалютна негатовым да ліквідацыі - на фота бачна, як з памяшканняў выносяць скрыні з таварам.
Крыніца «Интерфакса» сцвярджае, што знос вядзецца «пры падтрымцы судовых прыставаў і паліцыі» і ў адпаведнасці з судовымі пастановамі.
Уладальнікаў і арандатараў нібыта неаднаразова папярэджвалі, што палаткі будуць знесеныя.
Паводле звестак «Интерфакса», павільёны зносяць таксама каля станцый метро «Таганская» і «Партызанская».
Напярэдадні, паведамляе ТАСС, уласнікі павільёнаў, якія падлягалі зносу, скардзіліся на адключэнне электрычнасці.
«У снежні ўрад Масквы прыняў пастанову «Аб мерах забеспячэння зносу самавольных пабудоў на асобных тэрыторыях горада Масквы», якая прадугледжвае з сённяшняга дня знос 104 аб'ектаў», - дапаўняе карціну агенцтва.
Аднак некаторыя прадпрымальнікі, чые павільёны патрапілі пад знос, сцвярджаюць, што ў іх маюцца «не толькі пасведчанні аб уласнасці, але і пастановы судоў розных інстанцый, якія пацвярджаюць іх права», паведамляе ТАСС.