BE RU EN

У Пскоўскай вобласці РФ разбіўся Мі-8

  • 8.02.2016, 21:32

Падчас катастрофы гелікаптэра пад Псковам загінулі чатыры чалавекі.

Колькасць загінулых пры катастрофе гелікаптэра Мі-8 у Пскоўскай вобласці вырасла да чатырох, паведаміла РІА "Новости" крыніца ў вайсковых структурах.

Мі-8 здзейсніў вымушаную пасадку ў панядзелак увечары за пяць кіламэтраў ад населенага пункта Востраў у Пскоўскай вобласці. Раней паведамлялася, што на месцы падзення знойдзены адзін загінулы, паветранае судна ахапіў агонь.

"На месцы пажару знойдзеныя целы яшчэ трох чальцоў экіпажу", - сказаў суразмоўца агенцтва.

Паводле звестак крыніцы ў вайсковых службах, гелікаптэр належыць Мінабароны РФ.

Апошнія навіны