BE RU EN

Менскі будтрэст купляе аўтамабіль за 70 тысяч еўраў

  • 8.02.2016, 17:02

Улады раяць беларусам лічыць кожную капейку, аднак дзяржарганізацыі на сваіх патрэбах зусім не эканомяць.

На сайце дзяржзакупак charter97.org знайшла заяўку на куплю аўтамабіля Multivan Comfortlin. Аўтамабіль хоча купіць ААТ "Будаўніча-мантажны трэст №8". Дзяржпрадпрыемства гатовае заплаціць за аўто 69 375 еўраў у эквіваленце. У той жа час з 2013 года дзяржорганам і дзяржаўным юрыдычным асобам забаронена купляць машыны даражэй за 25 тысяч еўраў.

Дарэчы, улады не першы раз ігнаруюць абмежаванне ў грошах на куплю аўто. Да прыкладу, у лістападзе для дзяржаўнай газеты "Вячэрні Віцебск" купілі аўтамабіль за 620 мільёнаў рублёў. А ў студзені адміністрацыя Лукашэнкі купіла аўто за 30 тысяч еўраў.

Апошнія навіны