BE RU EN

Лукашэнка: Пуцін паабяцаў мяне падтрымаць

  • 8.02.2016, 14:25

Пры гэтым дыктатар выказаў гатоўнасць выканаць усякія пажаданні МВФ дзеля атрымання крэдыту.

Пра гэта сёння Аляксандр Лукашэнка заявіў, прымаючы з дакладам міністра замежных спраў Уладзіміра Макея, паведамляе БелТА.

«Прэзідэнт Расеі ды прэм'ер не толькі паабяцалі, але прынялі пастанову аб падтрымцы, як бы ні было складана ў Расеі, эканомікі Беларусі», - адзначыў Аляксандр Лукашэнка, кажучы аб выніках сваіх нядаўніх сустрэч у Сочы з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным і прэм'ер-міністрам Дзмітрыем Мядзведзевым. Дыктатар дадаў, што падчас гэтых сустрэч бакі самым падрабязным чынам абмеркавалі многія праблемы, дамовіўшыся разам выходзіць з сітуацыі, цяжкай эканамічнай сітуацыі.

Абяцанні ад Пуціна паўплывалі на рыторыку Лукашэнкі аб крэдытах Міжнароднага валютнага фонду.

«Калі пойдуць на падтрымку Беларусі, пра якую мы запытвалі, - дзякуй, не пойдуць, значыць, не пойдуць», - заявіў дыктатар.

«Але весці перамовы з імі трэба з улікам нашых пазіцый, таго, што мы таксама ім абяцалі», - дадаў Лукашэнка. Пры гэтым ён падкрэсліў, што гатовы выканаць усякія прапановы фонду дзеля крэдыту. «Мы будзем рэалізоўваць іх прапановы, як бы ні было складана», - рэзюмаваў правадыр.

Апошнія навіны