BE RU EN

Вясельны танец нявесты з бацькам стаў хітом сеткі

  • 8.02.2016, 11:21

У інтэрнэце ўсё больш набірае папулярнасць відэа, на якім нявеста са сваім бацькам наважылі адысці ад строгіх канонаў і наладзілі цэлы калейдаскоп танцаў.

Пачалося ўсё з мілага «таптання на месцы», а потым нявеста з бацькам паказалі на танцпляцы розныя тэхнікі, пад нарэзку найбольш папулярных трэкаў, паведамляе выданне «Сегодня».

Праўда глядзеўся гэты танец неяк дзіўна: не было плаўных пераходаў ад аднаго кавалка да іншага, а бацька ў параднай вайсковай форме і зусім недарэчна падскокваў пад знакамітую «Gangnam Style».

Апошнія навіны