BE RU EN

Двое жыхароў Касцюковічаў катавалі жанчыну распаленым прасам

  • 8.02.2016, 11:10

Супраць іх распачатая крымінальная справа паводле артыкула «катаванне».

Праз падазрэнне ў злачынстве затрыманыя жыхары Касцюковічаў 1974 і 1984 года нараджэння. Абодва раней прыцягваліся да крымінальнай адказнасці, у тым ліку і за забойства, паведамляе Касцюковіцкі раённы аддзел Следчага камітэта.

У дзень злачынства яны знаходзіліся разам з пацярпелай па месцы жыхарства аднаго з падазраваных і распівалі спіртныя напоі. Затым паміж падазраванымі і пацярпелай, жанчынай, 1978 года нараджэння, адбыўся канфлікт. Падазраваныя збілі кулакамі і качалкай пацярпелую, а затым катавалі, прыціснуўшы да яе цела гарачы прас.

Ад дзеянняў падазраваных жанчына атрымала апёкі цела і твару 1-й і 2-й ступені.

Падазраваныя змешчаныя пад варту.

Апошнія навіны