BE RU EN

БАТЭ возьме ўдзел у Генеральнай асамблеі Асацыяцыі еўрапейскіх клубаў

  • 7.02.2016, 18:17

У Парыжы 8-9 лютага адбудзецца Генеральная асамблея Асацыяцыі еўрапейскіх клубаў (ЕСА).

Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-службе футбольнага клуба БАТЭ, які з'яўляецца сябрам гэтага аб'яднання.

У сталіцы Францыі беларускага чэмпіёна прэзентуюць генеральны дырэктар Міхаіл Дземянцэвіч і намеснік генеральнага дырэктара маркетынгу Святаслаў Кісялёў.

Падчас асамблеі плануецца абмеркаваць важныя для еўрапейскага футбола пытанні, уключаючы становішча спраў у ФІФА і УЕФА, падрыхтоўку да EURO'2016, узаемадзеянне з пасярэднікамі гульцоў. Акрамя таго дэлегаты заслухаюць даклад ЮНЕСКА аб дыскрымінацыі ў сусветным футболе.

Асацыяцыя еўрапейскіх клубаў (ECA) - незалежны орган, які з 2008 года наўпрост прадстаўляе інтарэсы футбольных клубаў на еўрапейскім узроўні.

Апошнія навіны