BE RU EN

Акулёнак Балтыка нарадзіўся ў менскім Цэнтры акіянаграфіі

  • 7.02.2016, 14:58

Спецыялісты менскага Цэнтра «Адкрыты акіян» сачылі за з'яўленнем на свет дзіцянят акулы больш за два тыдні.

Малы нарадзіўся напярэдадні, 6 лютага, а 22.15. Ён вылупіўся з яйка, якое Цэнтру падарыў калінінградскі Музей Сусветнага акіяна.

Чакаючы з'яўленне на свет маленькага зубасціка, «Адкрыты акіян» арганізаваў прамую трансляцыю. Для таго, хто першым заўважыць нараджэнне акулёнка, нават прадугледзелі прыз - акварыум.

Дзіцяня акулы назвалі Балтыка. Гэтае імя яму прыдумалі яшчэ да нараджэння. 9-сантыметровы акулёнак асвойваецца ў сваім невялікім штучным «беларускім моры» і, паводле слоў супрацоўніка цэнтра, адчувае сябе добра, паведамляе «СБ. Беларусь сегодня».

Апошнія навіны