BE RU EN

У Пухавіцкім раёне паджылая пара згарэла ва ўласным доме

  • 7.02.2016, 14:45

Муж і жонка-пенсіянеры загінулі пры пажары ў сваім доме ў вёсцы Кляцішына Пухавіцкага раёна.

Пра гэта паведамілі БелТА ў МНС Беларусі. Трагедыя адбылася ў вёсцы Кляцішына. Загінулі гаспадар 1930 года нараджэння і ягоная жонка 1938 году нараджэння. Прычына пажару высвятляецца. Яшчэ адна трагедыя адбылася ў Старадарожскім раёне. Пенсіянерка 1952 года нараджэння, жыхарка вёскі Горкі згарэла ва ўласным доме. Мяркуецца, што пажар узнік праз парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання.

Апошнія навіны