BE RU EN

У Эстоніі за нявыплату аліментаў пазбавяць правоў на кіраванне і паляванне

  • 7.02.2016, 13:38

Запазычанасць у аліментах у Эстоніі маюць больш за восем тысяч бацькоў.

У Эстоніі будуць прынятыя дадатковыя захады ў дачыненні да неплацельшчыкаў аліментаў. Так, найбліжэйшымі месяцамі набудуць моц тры пакеты паправак у заканадаўства, якія зробяць больш жорсткім пакаранне для неплацельшчыкаў аліментаў, паведаміла газета Postimees.

Такім чынам, калі запазычанасць у аліментах будзе пратэрмінаваная больш чым на два месяцы, вінавайцы могуць быць пазбаўлены правоў на кіраванне аўтамашыны, дазволу на паляванне ды іншых правоў.

Цяпер запазычанасць у аліментах у Эстоніі маюць 8043 бацькі, а сукупны памер запазычанасці складае 14,5 мільёнаў еўра.

Апошнія навіны