BE RU EN

Пад Менскам засыпала зямлёй працоўнага ў катлаване

  • 7.02.2016, 13:35

З пераломам ключыцы, двух рэбраў і тупой траўмай жывата працаўнік дарожна-будаўнічага трэсту быў шпіталізаваны.

«Падраздзяленні МНС горада Менска раніцай 7 лютага праводзілі працы ў выратаванні маладога чалавека, супрацоўніка дарожна-будаўнічага трэсту. Інцыдэнт адбыўся каля знешняга кальца МКАД у раёне вёскі Тарасава», - растлумачыў БелТА прэс-сакратар Менскага гарадскога ўпраўлення МНС Віталь Дэмбоўскі.

Грунт у катлаване памерам 50х20х7 м абваліўся на працоўнага 1994 года нараджэння, які знаходзіўся ўнутры. Малады чалавек быў аператыўна выцягнуты з-пад зямлі. З пераломам ключыцы, двух рэбраў і тупой траўмай жывата яго шпіталізавалі.

Апошнія навіны