BE RU EN

Трыбунал наконт Boeing MH17 адбудзецца ў адной з краін следчай групы

  • 7.02.2016, 10:11

Гэта можа быць: Аўстралія, Бэльгія, Малайзія, Нідэрланды ці Украіна.

Пра гэта заявіў кіраўнік МЗС Нідэрландаў Берт Кундэрс на сустрэчы з журналістамі, паведамляе канал 112.

«Урад з партнёрамі ў сумеснай следчай групе пастанавіла, што найлепшым варыянтам для крымінальнага пераследу асоб, вінаватых у трагедыі, будзе стварэнне трыбунала пад эгідай ААН. Аднак Расея заблакавала гэтую пастанову», - заявіў ён. Кундэрс адзначыў, што цяпер гэты варыянт здаецца «тупіковым».

Паводле слоў міністра, найбольш рэалістычнай здаецца арганізацыя трыбунала ў адной з краін, якія ўваходзяць у сумесную следчую групу (Аўстралія, Бэльгія, Малайзія, Нідэрланды ды Украіна) або ж суда ў адной з іх.

Як паведамляў раней сайт charter97.org, 29 ліпеня Рада бяспекі ААН не змагла прыняць рэзалюцыі аб стварэнні міжнароднага трыбунала ў расследаванні катастрофы рэйса MH17. Пастанову адзіным голасам «супраць» заблакавала Расея як сталы чалец РБ.

Апошнія навіны