BE RU EN

Ва ўлад няма рэсурсаў, каб стрымаць падзенне рубля.

  • 7.02.2016, 8:59

Беларускі рубель «стабільна» падае да ўсіх валют, адрозніваюцца толькі тэмпы зніжэння.

Курс еўра на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 5 лютага абнавіў гістарычны максімум, падняўшыся да 24 тыс 246 рублёў.

З пачатку года біржавы курс еўра павялічыўся на 19,44%.

У чым прычына імклівага росту еўрапейскай валюты?

- На самай справе, гэты рост не з'яўляецца заслугай еўра, - тлумачыць у інтэрв'ю zautra.by старшы аналітыкі «Альпары» Вадзім Іосуб. - Напярэдадні дастаткова моцна ўпаў, прычым да ўсіх валют, амерыканскі даляр.

Паводле слоў экспэрта, падзенне адбылося праз тое, што 3 лютага ў ЗША былі апублікаваныя апытанні менеджэраў у забеспячэнні. Вынікі апынуліся горшымі чым чаканні, што дадало песімістычных поглядаў на тэмпы эканамічнага росту ў ЗША.

- Таму даляр панізіўся да ўсіх валют, уключаючы еўра. Выключна праз гэтую прычыну еўра на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы так значна апярэдзіў даляр, - падкрэслівае Вадзім Іосуб.

- Але ж у дачыненні да беларускага рубля даляр расце.

- І не толькі даляр, але і расейскі рубель. Беларускі рубель падае да ўсіх валют. Розныя толькі тэмпы зніжэння. Яны залежаць ад крос-курсаў гэтых валют на сусветных рынках.

- Не так даўно беларускі рубель дэманстраваў «прыкметы акрыяння». Чаму ён зноў аслабеў?

- Калі паглядзець на графік, то бачны выразны трэнд на паслабленне беларускага рубля. Так, рубель не падае кожны дзень. На шляху паслаблення ён здзяйсняе ваганні, у асобныя дні нават нязначна ўмацоўваецца. Але агулам адбываецца зніжэнне беларускай валюты.

- Як доўга ўлады будуць цярпець зніжэнне курсу беларускага рубля, якое ўсё большае падрывае давер насельніцтва да нацыянальнай валюты?

- Цяпер ва ўладаў няма рэсурсу актыўна процідзейнічаць зніжэнню беларускага рубля. Каб умацаваць рубель неабходна праводзіць валютныя інтэрвенцыі. А ў дзяржавы крытычна мала валюты.

У студзені золатавалютныя рэзервы знізіліся на 150 мільёнаў даляраў. Гэтыя грошы пайшлі на выплаты запазычаннасцей.

- Ці ёсць шанцы ў беларускага рубля на наступным тыдні адваяваць у даляра і еўра здадзеныя пазіцыі?

- Можа быць, асобнымі днямі рубель будзе ўмацоўвацца. Але пакуль няма ніякіх падставаў сцвярджаць, што нацыянальная валюта пойдзе на папраўку. Хутчэй за ўсё, падзенне рубля працягнецца.

Апошнія навіны