BE RU EN

Дашкевічы абвясцілі, што чакаюць другое дзіця

  • 6.02.2016, 20:29

Дашкевічы правялі вечарыну, каб абвясціць, што чакаюць другое дзіця. Пол дзіцяці «абвяшчаў» торт.

Наста і Зміцер Дашкевічы ўжо 8 месяцаў чакаюць другое дзіця. Інфармацыя пра гэта старанна хавалася імі, але на сяброўскай «Вечарыне адкрыцця» 6 лютага ў суботу яны амаль афіцыйна абвясцілі пра гэта. Пол другога дзіцяці ў сям'і Дашкевіча «паведамляў» торт, піша «Наша ніва».

Фота Сяргея Гудзіліна
Фота Сяргея Гудзіліна
Фота Сяргея Гудзіліна
Фота Сяргея Гудзіліна
Фота Сяргея Гудзіліна
Фота Сяргея Гудзіліна

Для сяброўскай «Вечарынкі адкрыцця» быў падрыхтаваны спецыяльны торт, разрэзаўшы які, з колеры напаўнення можна здагадацца, які пол ў дзіцяці. На сустрэчу Дашкевічы запрасілі самых блізкіх сяброў.

Гэтая традыцыя з'явілася не так даўно ў ЗША, але ўжо дастаткова добра прыжылася. Лекар, які робіць УГД, не паведамляе род дзіцяці будучым бацькам, а піша яго на паперцы і запячатвае ў канверт. Будучыя бацькі аддаюць яго пекару, які павінен спячы торт.

У прызначаны дзень сябры і сваякі збіраюцца на свята, якое называецца «Gender reveal party» (Вечарына адкрыцця роду), дзе ўрачыста разразаюць торт. Калі напаўненне торта ружовае, будзе дзяўчынка. Калі блакітнае - хлопчык.

У Дашкевічаў напаўненне было блакітнае.

Нарадзіць Наста Дашкевіч павінна ў пачатку сакавіка.

Наста і экс-палітвязень Зміцер распісаліся яшчэ ў калоніі ў канцы снежня 2012 года, а ўрачыста пажаніліся 31 жніўня 2013.

Апошнія навіны