BE RU EN

Буянне барваў і эмоцый: Карнавал у Рыа-дэ-Жанэйра

  • 6.02.2016, 19:30

У Рыа-дэ-Жанэйра адбылася афіцыйная цырымонія адкрыцця знакамітага на ўвесь свет бразільскага карнавалу, які прадоўжыцца ўсе выходныя.

Часткай карнавалу з'яўляецца парад, у якім зазвычай бяруць удзел да 30 тысяч танцораў з розных танцавальных школ Бразіліі, паведамляе RT.

Мэр Эдуарду Паэс перадаў сімвалічны ключ ад горада каралю Мамо, якога штогод выбіраюць шляхам кастынгу са спецыяльным журы.

Улады чакаюць, што да панядзелка ў Рыа-дэ-Жанэйра прыедзе больш за мільён турыстаў.

Апошнія навіны