BE RU EN

Кучма хоча перанесці дату пасяджэння кантактнай групы ў Менску

  • 6.02.2016, 13:52

Прадстаўнік Украіны ў трохбаковай кантактнай групе Леанід Кучма прапануе правесці чарговае пасяджэнне пасля сустрэчы нармандскай чацвёркі.

Пра гэта паведаміла прэс-сакратареп Кучмы Дарка Оліфер на сваёй старонцы ў Facebook.

З прапановай Кучма звярнуўся да спецыяльнага прадстаўніка дзейнага кіраўніка АБСЕ ў трохбаковай кантактнай групе Марціна Сайдзіка, які раней прапаноўваў правесці пасяджэнне 10 лютага.

Прычынай для прапановы новай даты у Кучмы называюць невыкананне рэжыму цішыні з боку баевікоў, адсутнасць прагрэсу ў вызваленні закладнікаў і выканання іншых пунктаў менскіх дамоўленасцей.

Раней кіраўнік МЗС Украіны Павел Клімкін заявіў пра намер міністраў замежных спраў правесці сустрэчу ў нармандскім фармаце (Украіна, Нямеччына, Францыя і Расея) у Мюнхене 13 лютага.

Апошнія навіны