BE RU EN

Вікторыя Азаранка: Мне падабаецца, як вы хлусіце, людзі

  • 6.02.2016, 12:24

Сёння ноччу на афіцыйнай старонцы экс-першай ракеткі свету Вікторыі Азаранкі ў Твітэры з'явіўся дзіўны запіс.

«Мне падабаецца, як вы хлусіце, людзі», - напісала спартоўка.

Як паведамляў Прессбол 6 лютага пачынаецца матч першага раўнда Сусветнай групы II Кубка федэрацыі паміж зборнымі Канады і Беларусі. Напярэдадні стала вядома, што лідар беларускай каманды Вікторыя Азаранка, якая не выходзіла на сувязь з камандай, у Квебеку не з'явіцца.

Капітан зборнай Беларусі Эдуард Дуброў, распавёў, што перад лёсаваннем атрымаў паведамленне ад яе агента: «Там сказана, што Вікторыя не зможа ўзяць удзел у матчы супраць каманды Канады. Дакладную прычыну яе адмовы мне не ўказалі».

Апошнія навіны