BE RU EN

Бахрэйн гатовы ўзяць удзел у наземнай аперацыі ў Сірыі

  • 6.02.2016, 10:38

Бахрэйн будзе дзейнічаць сумесна з ЗША і сіламі міжнароднай кааліцыі.

Бахрэйн заявіў пра гатоўнасць адправіць войскі ў Сірыю для наземнай аперацыі ў барацьбе з тэрарыстычнай арганізацыяй Ісламская дзяржава.

Пра гэта паведаміў пасол Бахрэйна ў Вялікабрытаніі Шэйх Фаваз аль-Халіфа, паведамляе Reuters.

Адзначаецца, што Бахрэйн гатовы дзейнічаць сумесна з сіламі міжнароднай кааліцыі, якую ўзначальваюць ЗША.

Раней Саудаўская Аравія заявіла, што гатовая адправіць наземныя войскі ў Сірыю.

Апошнія навіны