BE RU EN

МЗС Даніі: Санкцыі з Расеі здымуць, калі Украіна не правядзе рэформы

  • 6.02.2016, 10:25

Праз адсутнасць рэальных зменаў ва Украіне Еўропе вельмі цяжка быць адзінай у пытанні санкцый супраць Расеі.

Санкцыі Захаду ў дачыненні да Расейскай Федэрацыі могуць быць знятыя ў выпадку, калі Украіна не правядзе рэформы.

Пра гэта Reuters заявіла міністарка замежных спраў Даніі Крысціян Енсэн.

«Калі Украіна не правядзе рэформы, звязаныя з менскім працэсам, то Еўропе будзе вельмі цяжка быць адзінай у пытанні санкцый супраць Расеі», - адзначыла яна.

«Ва Украіны ёсць тэрмін. Яны павінны праводзіць рэформы цяпер, нельга чакаць», - падкрэсліла кіраўніца замежнапалітычнай установы Даніі.

Апошнія навіны