BE RU EN

Паўла Вінаградава аштрафавалі за акцыю ля падатковай інспекцыі

  • 5.02.2016, 15:58

Актывіст прынёс на ганак падатковай інспекцыі Менска труну з надпісам «У труне мы бачылі вашыя падаткі».

31 студзеня Павел Вінаградаў разам з людзьмі з закрытымі тварамі прынёс на ганак падатковай інспекцыі Менска на вуліцы Маскоўскай труну, на вечку якой было напісана: «У труне мы бачылі вашыя падаткі». Таксама Вінаградаў прыклаў да труны плакат з надпісам «Хопіць рабаваць свой народ». Пра акцыю стала вядома праз інтэрнэт, міліцыя ўдзельнікаў не затрымлівала.

Сёння над актывістам адбыўся суд. Паўла Вінаградава прызналі вінаватым у правядзенні несанкцыянаванага пікету і прысудзіў штраф сумай 30 базавых адзінак - 6,3 мільёна рублёў, паведамляе «Радыё Свабода». Пакет з рэчамі, які Вінаградаў захапіў з сабой у суд на выпадак адміністрацыйнага арышту, яму не спатрэбіўся.

Апошнія навіны