BE RU EN

Грамадзянін Малдовы ехаў у Беларусь са снарадам у кішэні

  • 5.02.2016, 15:27

Грамадзянін Малдовы спрабаваў увезці ў Беларусь снарад часоў Другой сусветнай вайны.

Як паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта, корпус мінамётнага снарада знайшлі 5 лютага ў пункце пропуску "Новая Рудня" на мяжы з Украінай падчас афармлення на ўезд аўтамабіля Ford Transit.

Боепрыпас знайшлі пры дапамозе металашукальніка ў кішэні курткі малдаваніна, які быў за стырном аўто. Мужчына патлумачыў, што вязе гэты "сувенір" сябру-калекцыянеру ў Маскву.

Снарад канфіскавалі і даставілі на экспэртызу.

Апошнія навіны