BE RU EN

Праз неадэкватнага пасажыра затрыманы рэйс Санкт-Пецярбург-Менск

  • 5.02.2016, 14:11

Вылет рэйса Санкт-Пецярбург-Менск адклалі ўчора больш, чым на гадзіну.

Адзін з пасажыраў паведаміў аб НЗ, якое нібыта павінна здарыцца ў аўтобусе, які падвозіць людзей да самалёта. А потым, як распавядаюць відавочцы, мужчына ўчыніў бойку і ўдарыў пажылога пасажыра, паведамляе kp.by.

У выніку пасажыры прымусілі кіроўцу спыніць аўтобус і выкінулі дэбашыра за дзверы.

Пасля гэтага пасажыра-хулігана затрымалі паліцыянты.

Апошнія навіны