BE RU EN

У Гомелі 4 аўтамабілі не падзялілі скрыжаванне

  • 5.02.2016, 10:53

У ранішняй спешцы ўсе кіроўцы праігнаравалі забараняючы сігнал святлафора.

Рэгуляванае Т-падобнае скрыжаванне вуліц Інтэрнацыянальнай і Катуніна ў Гомелі стала месцам сутыкнення адразу чатырох аўтамабіляў, паведамляе onliner.by.

Кіроўцы двух з іх не спыніліся на забараняючы сігнал святлафора, яшчэ двое - стартавалі на «ружовае» святло. Паводле інфармацыі ДАІ, людзі ў гэтым ДТЗ не пацярпелі.

Апошнія навіны