BE RU EN

На выходных у Беларусі стане яшчэ цяплей

  • 5.02.2016, 10:12

5 лютага ў Беларусі чакаецца воблачнае надвор’е з праясненнямі.

У многіх раёнах невялікія кароткачасовыя ападкі, пераважна мокры снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер заходні ўмераны, месцамі парывісты. Тэмпература паветра максімальная ўдзень -1.. + 4°С. Атмасферны ціск будзе расці.

6 лютага месцамі пройдуць невялікія кароткачасовыя ападкі (мокры снег, удзень будзе пераходзіць у дождж). У асобных раёнах туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ўначы -5.. + 1°С, максімальная ўдзень -1.. + 4°С, на захадзе да + 6°С, паведамляе Белгідраметэацэнтр.

7 лютага ўначы і раніцай у асобных раёнах чакаюцца невялікія ападкі (дождж, мокры снег), слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Удзень пераважна без ападкаў. Тэмпература паветра ў сувязі з паступленнем больш цёплых паветраных мас мінімальная ўначы -4.. +3°С, максімальная ўдзень +2.. + 7°С, на паўднёвым захадзе +8.. + 10°С.

Апошнія навіны