BE RU EN

У Парыжы рэкордным коштам прадаюць рэдкую Ferrari

  • 5.02.2016, 9:51

Аматары шыкоўных рэтрааўтамабіляў замерлі ў чаканні.

На аўкцыёне ў Парыжы выставілі рэдкую гоначную Ferrari 1957 года.

Яе кошт экспэрты ацэньваюць у рэкордныя 32 мільёны еўраў, а ўсё таму, што ў свеце ўсяго чатыры такія аўтамабілі. Але той, што выставілі на таргі, мае яшчэ і багатую гісторыю, паведамляе НТВ.

У 1957-м Гран-пры на гонках у Гаване за стырном гэтай Ferrari быў знакаміты брытанскі гоншчык Стырлінг Мос. Пасля гэтага аўтамабілем кіравалі не менш вядомыя пілоты «Формулы-1».

Цяпер легендарнае аўто належыць французу П'еру Бардзіну, уладальніку самай вялікай калекцыі Ferrari з паўсотні аўтамабіляў. Самы дарагі аўтамабіль гэтай маркі быў прададзены два гады таму за 28,5 мільёна еўраў.

Апошнія навіны