BE RU EN

З Мікалая Аўтуховіча знялі прэвентыўны нагляд

  • 4.02.2016, 15:51

Суд Ваўкавыскага раёна прыняў канчатковую пастанову аб свабодзе прадпрымальніка.

Пад прэвентыўным наглядам Мікалай Аўтуховіч знаходзіўся 22 месяцы, паведамляе «Радыё Свабода». Сёння Ваўкавыскі раённы суд прыняў канчатковую пастанову аб ягонай свабодзе, і 8 лютага а 24 гадзіне прэвентыўны нагляд сканчаецца.

«У мяне не было ніводнага парушэнні, якое б магло стаць падставай для падаўжэння тэрміну прэвентыўнага нагляду. Аднак і ўпэўненасці не было ніякай, што суд прыме пастанову на маю карысць. Суддзя вельмі падрабязна цікавіўся і ў прадстаўніка міліцыі, і ў пракурора – ці не меў я хоць якіх парушэнняў за гэты тэрмін. Нарэшце пракурор сказаў, што парушэнняў няма і не трэба прадаўжаць прэвентыўны нагляд», - сказаў экс-палітвязень.

Апошнія навіны