BE RU EN

Рассельгаснагляд выявіў у беларускай каўбасе з свініны ДНК курыцы

  • 3.02.2016, 20:16

Рассельгаснагляд выявіў беларускія каўбасныя вырабы з прыкметамі фальсіфікацыі.

У рамках правядзення дзяржаўнага маніторынгу рэшткаў забароненых і шкодных рэчываў, а таксама пры ажыццяўленні ўзмоцненага лабараторнага кантролю ўправа Рассельгаснагляду Бранскай і Смаленскай абласцей супольна з бранскай лабараторыяй выявіла таварныя партыі беларускіх каўбасных вырабаў з свініны з прыкметамі фальсіфікацыі, паведамляе БелаПАН.

Паводле інфармацыі ўстановы, падчас лабараторнага кантролю ва ўзоры прадукцыі "Вяндліна Лагодная новая" і ўзоры астуджаных сардэлек мясных "Малочных" вышэйшага гатунку, вырабленых ААТ "Агракамбінат "Паўднёвы" і ААТ "Александрыйскае" адпаведна, выяўлены ДНК курыцы, не заяўленая ў рэцэптуры і іншых суправаджальных дакументах.

Апошнія навіны