BE RU EN

Берасцейскія мытнікі канфіскавалі больш за 60 тон польскай садавіны

  • 23.02.2016, 19:40

Больш за 60 тон яблыкаў і груш перавозіліся праз мяжу з несапраўднымі транспартнымі дакументамі.

Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-службе берасцейскай мытні.

«Падчас мытнага надгляду трох аўтапаяздоў, якія рухаліся з грузам з Польшчы праз пункт пропуску «Казловічы», выяўлена, што больш за 60 тон яблыкаў і груш перамяшчаліся праз мяжу з несапраўднымі транспартнымі дакументамі.

У сувязі з падачай мытнаму органу недакладных звестак аб таварах берасцейскай мытняй у дачыненні да перавознікаў распачатыя адміністрацыйныя працэсы паводле ч.3 арт.14.5 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь.

Тавар коштам 900 млн беларускіх рублёў, які перамяшчаўся з парушэннем заканадаўства, канфіскаваны да пастановы суда», - гаворыцца ў паведамленні.

Апошнія навіны