BE RU EN

У Менску супрацоўніцы ДАІ пачастуюць кіроўцаў салдацкай кашай

  • 23.02.2016, 9:49

Дзяржаўтаінспекцыя Першамайскага раёна сталіцы правядзе акцыю «падмацаваць на дарожку».

Мерапрыемства будзе праходзіць з 12.30 да 14.30 у раёне завулка Калінінградскага, 20а. Супрацоўніцы раённага аддзела ДАІ ў вайсковай форме павіншуюць мужчын-кіроўцаў з савецкім «святам», а таксама пачастуюць салдацкай кашай, паведаміла сёння ОНТ.

Дзяржаўтаінспекцыя абяцае ўручыць аўтамабілістам і карысныя падарункі.

Апошнія навіны