BE RU EN

Актывісту прафзвязу РЭП са Слоніма не падоўжылі працоўны кантракт

  • 22.02.2016, 21:33

Сваё звальненне Міхаіл Сошка звязвае перш за ўсё з тым, што ён адкрыта выступае супраць парушэнняў працоўнага заканадаўства.

Адміністрацыя адкрытага акцыянернага таварыства «Слонімская камвольна-прадзільная фабрыка» не падоўжыла кантракт з актывістам прафзвязу радыёэлектроннай прамысловасці Міхаілам Сошкам. Высокакваліфікаваны спецыяліст атрымаў паведамленне пра тое, што будзе звольнены ў сувязі са сканчэннем кантракту, перадае «Радыё Рацыя».

Сваё звальненне Міхаіл Сошка звязвае перш за ўсё з тым, што з'яўляецца лідарам незалежных прафзвязаў у рэгіёне і адкрыта выступае супраць парушэнняў працоўнага заканадаўства:

- Дзяржава не хоча забяспечваць мінімальныя патрэбы сваіх найманых работнікаў. Яна забяспечвае толькі праўладных дырэктараў прадпрыемстваў, якія не нясуць ніякай адказнасці ні за фінансавае становішча, ні за што іншае. Знятая з іх уся гэтая адказнасць.

Беларускі прафзвяз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці мае намер звярнуцца ў Міжнародную арганізацыю працы і камітэт правоў чалавека ААН паводле факту дыскрымінацыі паводле прыналежнасці Міхаіла Сошкі да прафзвязу.

Апошнія навіны