BE RU EN

Кіроўцы аўто жывуць даўжэй

  • 22.02.2016, 9:05

Навукоўцы з Калумбійскага ўніверсітэта аховы здароўя заявілі, што кіраванне аўтамабілем павялічвае працягласць жыцця.

У эксперыменце прынялі ўдзел людзі ўзроставай катэгорыі ад 55 гадоў з вялікім стажам кіравання, паведамляе Главное.

Спецыялісты ўстанавілі, што язда за стырном памяншае рызыку дэпрэсіі амаль у 5 разоў і актывізуе кагнітыўныя функцыі чалавека, што дазваляе ліквідаваць праблемы з памяццю.

Паводле вынікаў даследавання, кіраванне - гэта самы эфектыўны спосаб захаваць мабільнасць і здароўе, асабліва ў сталым узросце.

Апошнія навіны