BE RU EN

Агенцтва Fitch пагоршыла прагноз УБП Расеі

  • 2.02.2016, 21:35

Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Fitch пагоршыла прагноз УБП Расеі ў 2016 годзе да падзення на 1%.

Раней чакаўся рост на 0,5%, гаворыцца ў афіцыйным рэлізе агенцтва, піша "Прайм".

Пагаршэнне прагнозу звязанае з патанненнем нафты і скарачэннем бюджэту краіны.

"Калі кошт нафты не пачне аднаўляцца ў 2016 годзе, павелічэнне падаткаў для нафтавай галіны стане больш імаверным, зніжэнне капітальных выдаткаў працягнецца", - піша агенцтва.

Апошнія навіны