BE RU EN

100 чалавек эвакуявалі з Гомельскага аўтавакзала

  • 2.02.2016, 18:14

Міліцыянты выявілі нічыйны мяшок і наважылі паклікаць сапёраў.

Блізу 100 чалавек эвакуявалі ўдзень 2 лютага з будынка аўтавакзала ў Гомелі праз падазроны мяшок, паведамляе БелТА.

На чорны поліэтыленавы мяшок, які ляжаў на адным з сядзенняў у зале чакання, звярнуў увагу патруль міліцыі. Яго гаспадара сярод пасажыраў не было. Супрацоўнікі міліцыі аператыўна эвакуявалі людзей, ачапілі будынак і выклікалі сапёрную групу в/ч 5525 унутраных войскаў МУС. Прыбыўшы на месца, сапёры выявілі ў падазроным мяшку толькі мужчынскае адзенне. Ніякіх выбухованебяспечных рэчываў у ім не было.

"Спрацавалі аператыўна. Праз непрацяглы час аўтавакзал вярнуўся да звыклага рытму працы. А вось гаспадар падазронага мяшка па рэчы так і не вярнуўся", - сказалі прэс-службе УУС.

Апошнія навіны