BE RU EN

У менскай школе патрабуюць дарыць «валянцінкі» Лукашэнку, Кабякову і Давыдзьку

  • 2.02.2016, 16:14

У адной з менскіх школ дзяцей прымушаюць зрабіць «валянцінкі» для прадстаўнікоў улады.

У падрыхтаваным спісе «для напісання валянцінак кумірам», некалькі дзясяткаў чалавек. Гэта дзяржаўныя дзеячы (Аляксандр Лукашэнка, Андрэй Кабякоў, Міхаіл Мясніковіч і іншыя), ветэраны, дзеячы СМІ (Генадзь Давыдзька, Павел Якубовіч), паведамляе «Еўрарадыё».

ФОТА: EURORADIO.FM
ФОТА: EURORADIO.FM
ФОТА: EURORADIO.FM

Як піша ў Facebook бацька аднаго са школьнікаў, класная кіраўніца даслала спіс у вайберы. Яна прапанавала бацькам разам з дзецьмі зрабіць «валянцінкі» для згаданых дзеячаў. Мужчына не называе нумар школы, каб «не падставіць настаўніцу». Магчыма, гэта ініцыятыва не адной школы. Паводле некаторых звестак, плануецца раённы конкурс «валянцінак».

Апошнія навіны