BE RU EN

МЗС Беларусі патрабуе ад польскіх уладаў спыніць падтрымку сайта Charter97.org

  • 18.02.2016, 7:40

Дзейнасць вядучага беларускага незалежнага сайта знаходзіцца пад пагрозай.

Адзін з супрацоўнікаў Міністэрства замежных спраў Беларусі паведаміў галоўнай рэдактарцы сайта charter97.org Наталлі Радзінай, што цяпер беларускія ўлады намагаюцца спыніць дзейнасці незалежнага беларускага сайта «Хартыя-97».

Унутры краіны плануецца блакаванне рэсурсу для інтэрнэт-карыстальнікаў, а беларускае МЗС патрабуе ад еўрапейскіх урадаў і фондаў спыніць фінансавую падтрымку сайта сharter97.org.

Так як рэдакцыя сайта цяпер працуе з Варшавы, асаблівы ціск вядзецца на ўлады Польшчы.

Старшыня праўлення «Радыё Рацыя» Яўген Вапа паведаміў, што аналагічныя захады беларускае МЗС ужывала таксама ў дачыненні да ягонага радыё і тэлеканала «Белсат», якія вяшчаюць на Беларусь з тэрыторыі Польшчы. Яскравае сведчанне таму - бесперапынны пераслед журналістаў дадзеных СМІ. Аднак нават без акрэдытацыі журналісты паведамляюць аб рэальнай сітуацыі ў краіне.

Нагадаем, што зусім нядаўна з беларускага рэжыму былі знятыя санкцыі Еўразвязу.

Апошнія навіны