BE RU EN

У ЗША выдалі кнігу Андрэя Саннікава «Беларуская Амерыканка ці выбары пры дыктатуры»

  • 17.02.2016, 14:09

Кніга Андрэя Саннікава на ангельскай мове выйшла ў выдавецтве «East View Press».

Успаміны лідара грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», кандыдата на прэзідэнцкіх выбарах 2010 года і былога палітвязня Андрэя Саннікава «Мая гісторыя. Беларуская Амерыканка ці выбары пры дыктатуры» таксама выдадзеныя на беларускай і расейскай мовах.

Прэзентацыя кнігі адбудзецца 19 лютага а 17-00, у Беларускім доме ў Варшаве (ul. Wiejska, 13, lok.3).

Пасля прэзентацыі ахвотныя змогуць набыць кнігу з аўтографам аўтара на беларускай, расейскай альбо ангельскай мовах.

Апошнія навіны