BE RU EN

МЗС Нямеччыны абвінаваціў РФ і Турцыю ў парушэнні замірэння ў Сірыі

  • 15.02.2016, 20:56

Сваімі дзеяннямі Турцыя, РФ і сірыйскія курды парушаюць дасягнутыя дамоўленасці аб спыненні баявых дзеянняў у Сірыі.

Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер, паведамляе Deutsche Welle.

Штайнмаер на палях сустрэчы кіраўнікоў МЗС краін-чальцоў ЕЗ заявіў, што часткай дамоўленасцяў быў заклік да ўсіх бакоў яшчэ да пачатку замірэння зрабіць свой унёсак у неадкладнае памяншэнне гвалту.

"Гэта тычыцца і вайсковых аперацый Расеі і сірыйскага рэжыму ў раёне Алепа, а таксама апошніх наступальных дзеянняў атрадаў курдскай самаабароны (PYG) у паўночнай Сірыі", - сказаў Штайнмаер.

На фоне напружанай сітуацыі Турцыі таксама варта праяўляць стрыманасць, дадаў кіраўнік дыпламатычнай установы Нямеччыны.

Нагадаем, у Мюнхене 12 лютага была дасягнутая дамоўленасць аб усталяванні замірэння ў Сірыі цягам тыдня.

Апошнія навіны