BE RU EN

У Менску кошт нерухомасці апусціўся на 9-гадовы мінімум

  • 15.02.2016, 17:00

Штодня колькасць прапаноў расце, а попыт застаецца на ранейшым нізкім узроўні.

Кошт прапановы квадратнага метра ў Менску апусціўся да 1268 даляраў.

Гэтыя звесткі штотыднёвага падліку, апублікаванага на сайце realt.by. За апошні тыдзень лічба паменшылася на 15 даляраў.

У выніку быў зафіксаваны дзевяцігадовы мінімум.

Штодня колькасць прапаноў вырастае, а попыт застаецца на ранейшым нізкім узроўні. У выніку кошт далей зніжаецца.

Кошт прапановы адрозніваецца ад рэальнага кошту ўгоды прыкладна на 100 даляраў за квадратны метр.

Апошнія навіны