BE RU EN

МЗС Швэцыі: санкцыі павінны застацца

  • 15.02.2016, 16:39

Сітуацыя з правамі чалавека і дэмакратыяй у Беларусі не палепшылася.

Кіраўніца МЗС Швэцыі Маргот Вальстрэм паведаміла журналістам у Брусэлі, што Рада ЕЗ абмяркоўвае «кампраміс» аб пастанове наконт санкцый супраць Менску, перадае «Радыё Свабода».

«Мы абмяркоўвалі санкцыі супраць Беларусі. На нашую думку, іх трэба захаваць, таму што яны пакуль не далі ніякага выніку. Гэта выразны паказчык, бо мы бачым, што сітуацыя з правамі чалавека і дэмакратыяй не палепшылася. Але мы таксама думаем, што санкцыі павінны быць адным з элементаў таго, якімі павінны быць нашыя стасункі з Беларуссю і як нам працаваць з Беларуссю, як партнёрам. Так што цяпер мы абмяркоўваем кампраміс, згодна з якім Еўразвяз павінен захаваць некаторыя санкцыі і вызначыць больш шырокую стратэгічную пазіцыю ў дачыненні да Беларусі», - заявіла Маргот Вальстрэм.

Апошнія навіны